Віцебскі раён лідзіруе па тэмпах сяўбы азімых збожжавых у вобласці

Віцебскі раён лідзіруе па тэмпах сяўбы азімых збожжавых у вобласці, паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

У цэлым па вобласці засеяна больш за 58% плошчаў, адведзеных пад азімыя збожжавыя. У перадавіках аграрыі Віцебскага раёна, дзе работы выкананы на 83%. Добрыя тэмпы ў Аршанскага, Дубровенскага раёнаў - тут сяўба праведзена больш чым на 70%, у Глыбоцкім раёне сеялкі прайшлі каля 67% плошчаў. У рэгіёне ўсталявалася добрае, без дажджоў надвор'е, таму некаторыя гаспадаркі вядуць падрыхтоўку глебы пад сяўбу і ў цёмны час сутак. Працягваецца ўборка ўраджаю - яшчэ не абмалочана каля 2% збожжавых і зерневых бабовых, не сабрана 5% рапсавых палёў. Бульба ў рэгіёне выкапана з 54% плошчаў, скашана 11% кукурузных палёў.

Алена Ціханава - БелТА.