Віцебскі сімфанічны аркестр запрашае на тэматычны канцэрт

Витебский симфонический оркестр приглашает на тематический концерт
27 лютага абласная філармонія запрашае на канцэрт класічнай музыкі «Сімфонія мяцеліцы». Перад віцяблянамі і гасцямі абласнога цэнтра выступіць сімфанічны аркестр пад кіраўніцтвам Уладзіміра Беляўскага.

У праграме – творы, прысвечаныя тэме зімы. Прагучыць музычная ілюстрацыя Георгія Свірыдава да аповесці Аляксандра Пушкіна “Мяцеліца”, а таксама сюіта да балета Пятра Чайкоўскага “Шчаўкунок”. У канцэрце, які называецца “Сімфонія мяцеліцы”, возьмуць удзел салісты філармоніі – Уладзіслаў Міцкевіч (скрыпка) і Сяргей Белавусаў (барытон).

Сімфанічны аркестр створаны ў абласной філармоніі ў 2012 годзе. У яго складзе – выпускнікі і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Віцебскага музычнага каледжа імя І. Салерцінскага.

Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці"