Віцебскі станкабудаўнічы завод "ВІСТАН" акцыянаваны
30 снежня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Віцебскі станкабудаўнічы завод РУП "ВІСТАН" акцыянаваны. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў абласным тэрытарыяльным фондзе "Віцебскаблмаёмасць".
Статутны фонд ААТ "ВІСТАН" сфарміраваны ў памеры больш за Br33,1 млрд. На гэту суму будзе выпушчана 1 млн. 507 тыс. 880 простых акцый наміналам Br22 тыс. кожная. Усе акцыі будуць захаваны ўласнасцю дзяржавы. Да правядзення першага сходу акцыянераў прымаць рашэнні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю агульнага сходу і назіральнага савета таварыства, упаўнаважана Міністэрства прамысловасці.
"ВІСТАН" утвораны ў 1914 годзе і з'яўляецца адным са старэйшых станкабудаўнічых прадпрыемстваў рэспублікі. У наменклатуры завода налічваецца больш за 850 базавых мадэляў і мадыфікацый круглашліфавальных, цэнтравых і бястанкавых станкоў, зубаапрацоўчых, апрацоўчых цэнтраў з ЧПУ, такарных, спецыяльных, дрэваапрацоўчых станкоў. Сістэма менеджменту якасці вытворчасці станкавой прадукцыі сертыфікавана ў адпаведнасці са стандартам ІСА 9001-2001. На заводзе працуюць больш за 800 чалавек.-0-