Віцебскі будаўнік трапіў у рэанімацыю з-за цэглы, якая ўпала

18 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Віцебскі будаўнік трапіў у рэанімацыю з-за цэглы, якая выпадкова ўпала з сёмага паверха, паведаміў карэспандэнту БелТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданаў. Здарэнне адбылося на вул.Маладзёжнай. Падчас уборкі на 7-м паверсе будаўнічага смецця спецыяльная люлька, у якую яго складалі, хіснулася, і з яе выпадкова выпаў кавалак сілікатнай цэглы. У гэты час унізе праходзіў яшчэ адзін работнік будтрэста. Цэгла трапіла ў галаву мужчыну, які знаходзіўся на будоўлі ў парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі без будаўнічай каскі. З траўмай галавы 49-гадовы будаўнік быў дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Па гэтым факце праводзіцца праверка.-0-