Віцебскі студэнцкі будатрад адправіцца сёння на працы ў расійскі Белаярскі

Сёння лепшы выязны будаўнічы атрад адправіцца ў Белаярскі раён Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі Югра Расійскай Федэрацыі. Урачыстыя правады адбудуцца каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам «Боль» (перасячэнне вуліц Воінаў-Інтэрнацыяналістаў і Чкалава, мікрараён «Юг-5»).

Студатрады Віцебшчыны працуюць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Па словах выканаўцы абавязкаў першага сакратара Віцебскага абласнога камітэта БРСМ Вячаслава Хрола, з 2016-га наладжана цеснае супрацоўніцтва паміж навучальнымі ўстановамі Віцебшчыны і Белаярскім раёнам. Трэцяе лета будучыя будаўнікі з Віцебска прыязджаюць сюды папрацаваць на адказных аб'ектах.

Ужо сёння студэнты Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа ў складзе будатрада «Ермак» імя Героя Савецкага Саюза Івана Баграмяна адправяцца на працоўную вахту, якая працягнецца да канца жніўня.

У перапынках паміж працай у Белаярскім моладзь чакае насычанае спартыўнае жыццё: удзел у футбольным матчах, спаборніцтвах па валейболе і стрытболе.

Варта адзначыць, што па выніках 2017 года ў конкурсе «Працоўны семестр» атрад «Ермак» прызнаны лепшым выязным будаўнічым атрадам Беларусі.

"Віцебскія весці".