Віцебскі студэнт стварыў незаконны абменнік электронных грошай

24 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебскі студэнт зарабіў на незаконным віртуальным абменніку больш за Br100 млн, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Віцебскай вобласці Анатоль Высоцкі. Навучэнец Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта стварыў у Інтэрнэце незаконны абменны пункт электронных грошай розных плацежных сістэм, праз які за пэўны працэнт можна было не толькі абмяняць электронныя валюты розных краін, але і абнаявіць іх у беларускія рублі з дапамогай пластыкавых картак. Тут жа можна было аплаціць паслугі сувязі і сродкаў тэлекамунікацый. Пры гэтым 21-гадовага студэнта не цікавіла паходжанне грошай, праз яго абменнік абнаяўляліся і выкрадзеныя сродкі з электронных кашалькоў грамадзян розных дзяржаў. За незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаную з атрыманнем даходу ў буйным памеры, у дачыненні да маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.233 КК Беларусі, якая прадугледжвае да трох гадоў пазбаўлення волі. -0-