Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт за 2010 год выканаў 20 інавацыйных праектаў
20 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт за 2010 год выканаў 20 інавацыйных праектаў. Аб гэтым паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА начальнік навукова-даследчай часткі ўніверсітэта Сяргей Беліка, які прадстаўляе стэнд ВНУ на міжнародным інвестыцыйным форуме "Інавацыйны бізнес - інвестыцыі ў будучыню" у Віцебску.
Агульны аб'ём фінансавання інавацыйнай дзейнасці ВНУ склаў Br2,5 млрд. Супрацоўнікамі ВДТУ распрацаваны не толькі праекты, гатовыя да ўкаранення ў вытворчасць, але і выкананы даследаванні для айчынных вытворцаў, адзначыў Сяргей Беліка. У якасці прыкладу ён прывёў антапаметрычнае даследаванне ног жыхароў Беларусі для прадпрыемстваў абутковай галіны. Для яго правядзення спецыялісты ВНУ выязджалі ва ўсе рэгіёны краіны. Цікавасць для дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі ўяўляе тэхналогія вырабу драўняна-стружкавых пліт з выкарыстаннем адходаў тэкстыльнай вытворчасці.
Сёння на міжнародным інвестыцыйным форуме ВДТУ прадставіў тры інавацыйныя праекты агульным коштам звыш Br7 млрд. Гэта арганізацыя вытворчасці трыкатажных вырабаў асабліва моднага асартыменту малымі серыямі, выпуск кампрэсійнага рукава для рэабілітацыі хворых на рак малочнай залозы і тэхналогія выпуску камбінаваных тканін з антыстатычным эфектам.-0-