Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва 18 траўня ператворыцца ў «прастору сетак».
16 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва з 18 па 20 мая ператворыцца ў "прастору сетак", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў гэтай установе культуры.
Сетка можа быць прадстаўлена як структуруючая аснова грамадства, што рэгламентуе творчую дзейнасць, і як рухомая сістэма, што стварае сувязі і зносіны. Максімальна раскрыць гэту тэму прызвана мастацкая выстава работ Руслана і Мікіты Калмыковых "Серыя "Сеткі". Паглынанне", якая адкрыецца 18 мая. У адпаведнасці з канцэпцыяй экспазіцыі, сучаснае грамадства нагадвае соты, дзе ў кожнага сваё месца. Пры гэтым колькасць сувязяў і залежнасцей - сацыяльных, нацыянальных, фінансавых, палітычных і г.д. - паглынаюць гэты свет. Азбаўляюць яго натуральнасці, адкрытасці і свабоды, пакрываюць павуцінай, становяцца сеткай.
Перад адкрыццём выставы пройдзе арт-баттл - паядынак паміж камандамі мастацкіх факультэтаў ВНУ абласнога цэнтра, тэмай якога стануць розныя аспекты паняцця "сетак" і іх роля ў жыцці чалавека. Канцэпцыю "прасторы сетак" падтрымаюць таксама музычны праект "Кухня" моладзевага тэатра "Кола" і вячэрняя кінапраграма клуба "Дыялог".
Мерапрыемствы арганізаваны ў рамках міжнароднай акцыі "Ноч музеяў".-0-