Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва ўмацоўвае культурныя сувязі з Літвой

Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва (ВЦСМ) пачынае супрацоўніцтва з культурным цэнтрам "Дусяцкая мастацкая галерэя" Зарасайскага раёна Літвы. Як паведаміў дырэктар ВЦСМ Андрэй Духоўнікаў, адпаведнае пагадненне было падпісана ім і дырэктарам Дусяцкай мастацкай галерэі Алвідасам Стаускасам.

Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва (ВЦСМ) пачынае супрацоўніцтва з культурным цэнтрам "Дусяцкая мастацкая галерэя" Зарасайскага раёна Літвы. Як паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар ВЦСМ Андрэй Духоўнікаў, адпаведнае пагадненне было падпісана ім і дырэктарам Дусяцкай мастацкай галерэі Алвідасам Стаускасам.

Супрацоўніцтва культурных устаноў дзвюх краін прадугледжвае абмен выстаўкамі беларускіх і літоўскіх мастакоў; удзел навуковых супрацоўнікаў устаноў у канферэнцыях і семінарах; арганізацыю і правядзенне сумесных сустрэч, канферэнцый, семінараў, пленэраў, творчых майстэрняў і іншых мерапрыемстваў; ажыццяўленне сумесных музейных праектаў і праграм. Таксама плануецца абмен публікацыямі, навуковымі даследаваннямі і музейнымі тэхналогіямі; прадастаўленне навуковым супрацоўнікам практычнай дапамогі ў працы з мастакамі, арганізацыяй выставак, праектамі, архіўнымі і фондавымі матэрыяламі ў Літоўскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Беларусь.

Для віцебскага цэнтра, які дагэтуль супрацоўнічаў пераважна з Латвіяй, дадзенае пагадненне стала сур'ёзным крокам ва ўмацаванні партнёрскіх сувязяў з Літвой. На працягу трох гадоў ВЦСМ у гэтай краіне прэзентаваў толькі сам Андрэй Духоўнікаў, а ў цяперашнім годзе два разы свае працы прадстаўляў віцебскі мастак Дзмітрый Гаралевіч.

Чакаецца, што першымі мерапрыемствамі ў кантэксце ўзаемных абменаў стануць выстаўкі віцебскіх мастакоў у Дусяцкай мастацкай галерэі, а літоўскіх - у Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва.

Кацярына Князева