Віцебскі лекар шэсць гадоў дапамагаў прызыўнікам ухіляцца ад арміі
Віцебскі ўрач-эндаскапіст на працягу шасці гадоў дапамагаў прызыўнікам ухіляцца ад праходжання тэрміновай ваеннай службы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Віцебскай вобласці Васіль Пашкоўскі.
У перыяд з 2007 па 2013 год урач-эндаскапіст адной з мед устаноў абласнога цэнтра атрымліваў грашовыя ўзнагароджанні за выпіску медыцынскіх дакументаў аб наяўнасці язвенных хвароб, якія дазвалялі прызыўнікам быць прызнанымі непрыдатнымі да праходжання тэрміновай ваеннай службы. Памер хабараў за дыягназ вагаўся ад $400 да $3 тыс. у залежнасці ад дастатку кліента. Агульны памер незаконнага даходу па ўстаноўленых фактах, а іх ужо налічваецца больш за дзясятак, складае $24 тыс. Па кожным з іх у дачыненні да доктара ўзбуджаны крымінальныя справы па ч.1, ч.2 арт.430 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Максімальнае пакаранне прадугледжвае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Падазроны заключаны пад варту. Папярэдняе расследаванне ў дачыненні да яго праводзіць упраўленне СК РБ па Віцебскай вобласці.