Віцебскі «Zabor» у Парыжы

Витебский «Zabor» в Париже
Рэпрадукцыі работ віцебскага мастака Аляксандра Досужава прадстаўлены ў Парыжы ў межах арт-праекта «Zabor».

Рэпрадукцыі работ віцебскага мастака Аляксандра Досужава прадстаўлены ў Парыжы ў межах арт-праекта «Zabor». Акрамя нашага земляка, які, на жаль, сышоў з жыцця ў гэтым годзе, у ім удзельнічаюць шэсць аўтараў з нашай краіны: Сяргей Каваль, Віктар Альшэўскі, Уладзіслаў Стальмахоў, Віталь Дзянісенка, Руслан Вашкевіч і Сяргей Грыневіч. Іх творы можна было ўбачыць на прэзентацыі праекта ў Віцебску, яны экспанаваліся на агароджы батанічнага саду.

Цяпер з творчасцю гэтых мастакоў знаёмяцца парыжане, шпацыруючы па ціхай вулачцы Анры Марціна. Менавіта тут на агароджы мэрыі 16-й акругі адкрылася выстава. Яе арганізатарамі выступілі інвестыцыйная кампанія «Зубр Капітал», пасольства Беларусі ў Францыі і гаспадары парыжскай агароджы.

Свой час Парыж заваёўвалі выхадцы з Беларусі Марк Шагал, Хаім Суцін, Леон Бакст, якія сталі вядомымі на ўвесь свет, а праз стагоддзе новае пакаленне прадстаўляе нашу краіну ў прызнанай сталіцы мастацтваў.

Таццяна Пастэрнак, "Віцебскія весці"