Віцебскі завод «Вістан» завяршыў мадэрнізацыю нямецкага станка для БелАЗа

Витебский завод «Вистан» завершил модернизацию немецкого станка для БелАЗа
ААТ «Вістан» завяршыла мадэрнізацыю нямецкага зубачарпальнага станка для БелАЗа. На ім ужо выраблена тэставая дэталь, якая днямі адправіцца да заказчыка.

Як паведаміў дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Навацкі, купля новага станка абышлася б вядучаму вытворцу кар'ерных самазвалаў прыкладна ў 1 млн долараў, мадэрнізацыя – у разы танней. На абсталяванні адноўлены заводскія параметры, устаноўлена сістэма ЧПУ.

Слесар механазборачных работ Ігар Спірыдонаў адным з апошніх удзельнічаў у даводцы абсталявання. У свой час ён скончыў віцебскае ПТВ-96, працаваў на «Маналіце», «Эвістары», «Віцьбе», таксама мае спецыяльнасці наладчыка і рамонтніка. Апошнім часам працаваў у прыватнай кампаніі, зарабляў 1,5 тыс. руб. На «Вістан» прыйшоў паўгода таму. Тут атрымлівае крыху менш, але затое стабільна і без затрымак. А яшчэ Ігара задавольвае стаўленне кіраўніцтва прадпрыемства да супрацоўнікаў. Увогуле, на працу ён ідзе заўсёды з добрым настроем.

Па словах Дзмітрыя Навацкага, акрамя БелАЗа мадэрнізуюцца і будуюцца новыя станкі для МАЗа, МТЗ, «Гомсельмаша», «Магілёўліфтмаша» і іншых беларускіх прадпрыемстваў. Фрэзерныя, такарныя, шліфавальныя і свідравальныя станкі «Вістана» экспартуюцца ў Расію, Украіну, Казахстан, Балгарыю. Партфель заказаў пацверджаны кантрактамі і перадаплатай да красавіка 2022-га. Плануецца, што ў гэтым годзе будзе выраблена прадукцыі на суму 8,4 млн руб. (тэмп росту да 2020-га – каля 140%), а экспарт складзе 1,9 млн долараў, што амаль у два разы больш, чым летась.

Адзіная праблема – дэфіцыт кадраў. «Вістану» патрэбны слесары механазборачных работ, токары, фрэзероўшчыкі. Прадпрыемства вядзе працу з галоўным упраўленнем па адукацыі аблвыканкама і цэнтрам занятасці па арганізацыі курсаў перападрыхтоўкі кадраў. Добрасэрэбным і адказным людзям годнае заробкі забяспечаны.

 

"Віцебскія весці".