Віцебскі "Жылбуд" выйшаў на рынак Польшчы

ААТ "Жылстрой" узводзіць аб'екты ў Польшчы. Пра гэта на пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама паведаміў дырэктар прадпрыемства Аляксандр Літвінаў.

"Пачалі працаваць у Польшчы, цяпер будуем гасцініцу. Работы выконваем добра, і нам прапанавалі ўзвесці два жылыя домы ў Варшаве", - паведаміў Аляксандр Літвінаў. Ён падкрэсліў, што прадпрыемства актыўна шукае працу за межамі краіны. Віцебскія будаўнікі замацаваліся ў Смаленску. "Завяршаем пачатыя дамы і ўжо маем 2-3 пляцоўкі, дзе можна пачынаць новае будаўніцтва. Ёсць задзела аб'ектаў і ў самым Віцебску - жылыя домы ў раёнах вул. Праўды, Караткевіча, Чырвонафлоцкай", - распавёў кіраўнік.

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч прывёў вопыт працы прадпрыемства ў прыклад усім бударганізацыям рэгіёна. "На "Жылстрой" трэба раўняцца. Прадпрыемства захавала кадры, шукае аб'екты не толькі ў Беларусі, але і за мяжой, выйшла на рынак Польшчы", - канстатаваў намеснік старшыні.

На пасяджэнні было падкрэслена, што будаўнічыя арганізацыі з такой актыўнай пазіцыяй у цяперашніх умовах найбольш паспяховыя. Паведамляючы па выніках працы за паўгоддзе, старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама Ігар Ісачанка адзначыў, што вобласць выканала заданне шасці месяцаў па жыллёвым будаўніцтве. Уведзена ў эксплуатацыю каля 138 тыс. кв.м, што складае амаль 55% ад гадавога задання.

Алена Ціханава - БЕЛТА.