Віцебскім аблвыканкамам зацверджаны ”Пералік невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўванай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Віцебскай вобласці і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак“
Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам 14.02.2013 зацверджаны ”Пералік невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўванай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Віцебскай вобласці і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак“ і ”Каляндарны графік уцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўванай дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Віцебскай вобласці, на 2013 год“.
У пералік унесены аб'екты нерухомасці дзяржаўнай формы ўласнасці, якія падлягаюць уцягванню ў гаспадарчы абарот у 2013 годзе шляхам продажу на аўкцыёнах, перадачы ў арэнду і бязвыплатнае карыстанне.
Пералік сфарміраваны па наступным прынцыпе: спачатку праведзена групаванне маёмасці ў залежнасці ад месца яе знаходжання (горад, раён), затым аб'екты размеркаваны ў залежнасці ад спосабу іх уцягвання, а ў наступным ажыццёўлена сартаванне аб'ектаў, якія ўваходзяць у адну групу ў залежнасці ад спосабу іх уцягвання, па змяншэнні ў залежнасці ад плошчы. Аб'екты, прадугледжаныя да ўцягвання рознымі спосабамі, аднесены да адпаведных груп у парадку чарговасці спосабаў (продаж, арэнда, перадача ў бязвыплатнае карыстанне, бязвыплатная перадача ў прыватную ўласнасць, бязвыплатная перадача ў рэспубліканскую ўласнасць і бязвыплатная перадача ў межах камунальнай уласнасці).
Таксама на сайце фонду Вы можаце азнаёміцца з інфармацыяй аб аб'ектах нерухомасці дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці, якія падлягаюць уцягванню ў гаспадарчы абарот у 2013 годзе.