Віцебскімі мытнікамі выяўлены тайнік з цыгарэтамі

Витебскими таможенниками обнаружен тайник с сигаретами

У рэспубліканскім пункце мытнага афармлення «Бігасава-1» Віцебскай мытні на выезд з Рэспублікі Беларусь рухаўся грузавы аўтамабіль «Мерседэс» пад кіраваннем грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, паведамілі карэспандэнту Provitebsk.by у прэс-службе Віцебскай мытні.

У ходзе правядзення аперацый мытнага кантролю службовымі асобамі Віцебскай мытні ў грузавым адсеку аўтамабіля была выяўлена спецыяльна вырабленая фальш- сценка, за якой размяшчаліся цыгарэты агульнай колькасцю 820 тысяч штук, маркіраваныя акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь.

Схаваныя ад мытнага кантролю цыгарэты, а таксама паўпрычэп, у якім перамяшчаўся тавар, агульным ацэначным коштам 832 млн. бел. рублёў затрыманы. Праводзіцца далейшая праверка.