"Віцебскаблдаржлс" накіруе больш Br60 млрд. на рэканструкцыю дарог у аграгарадках

28 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Амаль дзве траціны сродкаў, прызначаных на развіццё мясцовай дарожнай гаспадаркі Віцебскай вобласці, накіраваны на выкананне праграмы адраджэння і развіцця сяла, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камунальным унітарным прадпрыемстве "Віцебскаблдарбуд". У бягучым годзе прадпрыемства рэканструюе і адрамантуе 243,9 км аўтамабільных дарог і 169,1 паг.м мастоў. З агульнага аб'ёму фінансавання Br67,6 млрд., або 74%, накіраваны на добраўпарадкаванне дарог у сельскай мясцовасці. Работы вядуцца ў 62 аграгарадках. У парадак прыводзяцца праезды ў аграгарадках, пад'езды да іх, дарогі ад аграгарадкоў да сельскіх населеных пунктаў і ад райцэнтраў да аграгарадкоў. За першы квартал агульны аб'ём выкананых дарожных работ склаў Br24,2 млрд. З бюджэту вобласці ў 2010 годзе на развіццё мясцовай дарожнай гаспадаркі прадугледжваецца накіраваць амаль Вr92 млрд. Сетка мясцовых дарог Віцебскай вобласці налічвае 3186 аўтадарог працягласцю 14,7 тыс.км, з іх каля 5 тыс.км маюць удасканаленае асфальтабетоннае, цэментабетоннае пакрыццё. На мясцовай дарожнай сетцы маюцца 852 мосты агульнай даўжынёй 18,3 км.-0-