«Віцебскаблгаз» стварае супольна з еўрапейскай кампаніяй прадпрыемства па вытворчасці тарфяных пелет
29 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Віцебскаблгаз" стварае сумесную вытворчасць па вытворчасці тарфяных паліўных пелет у Докшыцкім раёне, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства "Віцебскаблгаз" Канстанцін Пачэпка.
Партнёрам віцебскіх газавікоў выступіць заходнееўрапейская кампанія, гатовая інвеставаць сродкі на закупку спецыялізаванага абсталявання для выпуску пелет і рэалізоўваць гатовае паліва ў дзяржавах ЕС. Замежнаму партнёру будзе належыць 75-80% статутнага фонду.
Рэалізацыя гэтага праекта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай "Торф". Плануецца, што ўжо ў снежні бягучага года сумесная вытворчасць будзе зарэгістравана, пуск у эксплуатацыю асноўных вытворчых магутнасцей намечаны на канец 2010 года, а выхад на праектную магутнасць - у першым квартале 2011 года.
Новая вытворчасць зможа выпускаць 25 тыс. т тарфяных пелет у год. Яна будзе знаходзіцца на базе торфаздабываючага прадпрыемства ў Круляўшчыне. Значная частка абсталявання - беларускай вытворчасці. Па словах Канстанціна Пачэпкі, гэта дазволіць зрабіць праект таннейшым амаль у 1,5 раза.
Докшыцкае радовішча торфу з'яўляецца трэцім па ліку, што знаходзіцца ў веданні "Віцебскаблгаза". Прадпрыемства таксама здабывае торф у Шумілінскім і Чашніцкім раёнах. За 9 месяцаў бягучага года нарыхтавана 77 тыс. т торфу. Асартымент тарфапрадукцыі ўключае торф кіпаваны, кускавы, пажыўны грунт. З пачатку года на экспарт пастаўлена тарфапрадукцыі на суму $826 тыс. Замежныя пастаўкі ажыццяўляюцца ў Балгарыю, Францыю, Германію, Расію, Польшчу, Турцыю, Латвію, Літву.-0-