«Віцебскабллен» у 2011-2012 гадах закупіць дзве новыя лініі па выпуску ільнага валакна

26 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. ААТ "Віцебскаблльон" у 2011-2012 гадах плануе закупіць дзве новыя тэхналагічныя лініі па перапрацоўцы льнатрасты і вытворчасці ільнавалокна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў арганізацыі. Кошт бельгійскага абсталявання магутнасцю каля 3 тыс.кг у гадзіну складзе Br16 млрд. за кожную лінію. Цяпер вырашаецца пытанне яго размяшчэння: вывучаецца наяўнасць плошчаў на ільнозаводах вобласці, іх стан і загружанасць. Не выключана, што для ўстаноўкі гэтага абсталявання давядзецца будаваць новыя цэхі. Акрамя таго, "Віцебскаблльон" працягвае рэалізацыю праекта па арганізацыі выпуску паліўных брыкетаў з ільнапопелу. Альтэрнатыўны від паліва будзе вырабляцца на Міёрскім, Верхнядзвінскім, Пастаўскім, Арэхаўскім і Коханаўскім ільнозаводах. Неабходнае для гэтага абсталяванне закуплена, вядуцца пусканаладачныя работы. У 2010 годзе 19 ільнозаводаў вобласці выпусцілі прадукцыі на агульную суму Br10,7 млрд., або 105,3% да ўзроўню 2009 года. Паказчык па энергазберажэнні склаў мінус 12,7%. На закупку тэхналагічнага абсталявання для прадпрыемстваў выдаткавана Br3,4 млрд., на набыццё тэхнікі для ўборкі і вырошчвання лёну для перапрацоўчых вытворчасцей і ільносейных сельгаспрадпрыемстваў - Br44,9 млрд. Сярэднеспісачная колькасць працаўнікоў на ільнозаводах рэгіёна - каля 2,1 тыс. чалавек. -0-