Віцебскаблпотребсаюз да 2010 года спыніць выкарыстоўваць абсталяванне з азонаразбуральнымі рэчывамі

16 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Гандлёвыя прадпрыемствы Віцебскаблпотребсаюза да 2010 года плануюць мадэрнізаваць і вывесці з эксплуатацыі ўсё абсталяванне, якое працуе з азонаразбуральнымі рэчывамі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыяліст Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Карпенка. За кошт сродкаў рэспубліканскага фонду падтрымкі вытворцаў сельгаспрадукцыі ў вобласці таксама праводзіцца замена састарэлага халадзільнага абсталявання на малочна-таварных фермах. Рэалізацыя гэтых мерапрыемстваў з'яўляецца часткай дзяржаўнай палітыкі па ахове азонавага слоя і скарачэнні спажывання азонаразбуральных рэчываў, дадала Таццяна Карпенка. Асноўны сектар выкарыстання азонаразбуральных рэчываў (99,3%) - дазапраўка і запраўка халадзільнага абсталявання. Як адзначыла Таццяна Карпенка, прадпрыемствы вобласці праводзяць шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне азонавага слоя. Сярод найбольш значных яна назвала рэканструкцыю халадзільных станцый завода "Полімір" з пераходам у якасці хладагента на аміяк, аснашчэнне прадпрыемстваў гандлю халадзільным абсталяваннем на азонабяспечных фрэонах, змяненне сістэмы пажаратушэння на рухомым саставе чыгункі, змяненне тэхналогіі сістэм ахаладжэння на прадпрыемстве "Віцязь". У 1994 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 16 верасня Міжнародным днём аховы азонавага слоя. У 1987 годзе 36 краін, у тым ліку Беларусь, падпісалі Манрэальскі пратакол, згодна з якім краіны-падпісанты павінны абмежаваць і цалкам спыніць вытворчасць і спажыванне азонаразбуральных рэчываў. Цяпер 197 дзяржаў свету далучыліся да пратаколу.-0-