«Віцебскае метро» здадуць у эксплуатацыю ў сярэдзіне лета наступнага года

"Витебское метро" сдадут в эксплуатацию в середине лета будущего года
Падземны пераход пад вуліцай Леніна ў раёне Летняга амфітэатра Аб'ект "Падземны пераход пад вуліцай Леніна ў раёне Летняга амфітэатра" для нашага горада ўнікальны.


Аб'ект "Падземны пераход пад вуліцай Леніна ў раёне Летняга амфітэатра" для нашага горада ўнікальны.

Як распавёў Віктар Іваноў, галоўны інжынер КУП "Капітальнае будаўніцтва г. Віцебска", якое выступае заказчыкам аб'екта, у верасні-кастрычніку скончана праходка левага тунэля, выкананы дэмантаж горнапраходчага шчыта і з лістапада гатовыя прыступіць да праходкі правага пераходнага тунэля. На момант складання каштарыснай дакументацыі кошт гэтай збудаванні склаў 6,5 мільярда ў цэнах 2006 года. На 1 кастрычніка асвоена каля 13 мільярдаў рублёў у бягучых цэнах.

Генеральным падрадчыкам на аб'екце выступае ААТ "Жылбуд". Акрамя таго, тут працуюць мінчане - ААТ "Рэмсэрвісбуд", якое ўзводзіла Мінскі метрапалітэн. Як паведаміў намеснік дырэктара ААТ "Рэмсэрвісбуд" Генадзь Юшкевіч, на сённяшні дзень на аб'екце працуюць 12 мінскіх работнікаў у дзве змены. Калі пачнецца праходка правага пераходнага тунэля, то колькасць метрабудаўцоў і змен павялічыцца. Па праекце пад вуліцай Леніна пройдуць два тунэлі даўжынёй больш за 40 метраў і дыяметрам 5,5 метра, з некалькімі "калідорамі" паміж імі, якія злучаць пешаходныя патокі двух напрамкаў.

Па словах Віктара Уладзіміравіча, пры ўмове дастатковага фінансавання праходку правага тунэля плануецца скончыць да вясны наступнага года.

Затым генеральны падрадчык ААТ "Жылбуд" зможа прыступіць да "чыставых" работ. У сярэдзіне лета наступнага года падземны пераход плануецца ўвесці ў эксплуатацыю.

- На жаль, калі ў бліжэйшы час на аб'ект не паступяць вырабленыя на Мінскім заводзе жалезабетонных вырабаў спецыяльна для віцебскага падземнага пераходу 23 кальца, мы не зможам у лістападзе прыступіць да далейшых работ, - падзяліўся сваёй занепакоенасцю Генадзь Юшкевіч. - Усяго такіх кольцаў неабходна 48.

Як растлумачыў Віктар Іваноў, сітуацыя з фінансаваннем вырашаецца, і неўзабаве метрабудаўцы прыступяць да чарговага этапу ўзвядзення гэтага грандыёзнага аб'екта.

Ірына АЗЕВІЧ, фота Алега КЛІМОВІЧА, Віцьбічы