Віцебскае ПЛХА інвеставала ў студзені-веражні ў развіццё лясгасаў амаль Br17 млрд.

3 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Віцебскае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне (ВВЛА) інвеставала ў студзені-верасні ў развіццё лес­га­саў амаль Br17 млрд, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік генеральнага дырэктара аб'яднання Святлана Сіповіч. Асноўная частка сродкаў (72,7%) была накіравана на набыццё леса­воз­ных машын і лесанарыхтоўчай тэхнікі. Частка інвестыцый пайшла на стварэнне вытворчасцей па выпуску драўнянай паліўнай шчэпкі ў Бегамльскім і Лепельскім лес­га­сах, а таксама будаўніцтва дзевяці паляўнічых сядзіб. Аб'екты ўзводзяцца ў Віцебскім, Аршанскім, Лепельскім, Дзісненскім, Шумілінскім, Богу­шэўскім, Верхнядзвінскім, Пастаўскім і Суражскім лес­га­сах. У цяперашні час сядзібы знаходзяцца ў рознай стадыі будаўніцтва. Увод аб'ектаў запланаваны на 2009-2010 гады. Акрамя таго, у лес­га­сах рэгіёну працягваецца развіццё дарожнай сеткі. Так, за мінулы перыяд у Аршанскім лес­га­се было пабудавана 4,4 км лясных дарог, у Лёзненскім — 5,7 км, у Богу­шэўскім — 3,1 км. Усяго да 2012 года ў адпаведнасці з абласной праграмай "Лес" у вобласці плануецца пабудаваць не менш за 100 км лесагаспадарчых дарог. За студзень-верасень лес­га­самі Віцебскага ВВЛА было рэалізавана прадукцыі на Br57,2 млрд. Рэнтабельнасць рэалізацыі склала 5,5%. Экспарт за 9 месяцаў дасягнуў $5,7 млн. Яго ўдзельная вага ў агульным аб'ёме рэалізацыі займае 25,6%. Пастаўкі ажыццяўляліся ў асноўным у Польшчу, краіны Балтыі, Расію. У склад Віцебскага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання ўваходзіць 19 лес­га­саў. У цяперашні час вядзецца работа па далучэнні двух з іх (Гарадоцкага і Бешанковіцкага) да ААТ "Віцебскдрэў". Завяршыць гэты працэс плануецца да 2010 года.-0-