Віцебскае прадпрыемства «Сан Марка» падарыла дзецям з хоспіса больш за 160 пар абутку

Витебское предприятие «Сан Марко» подарило детям из хосписа более 160 пар обуви

У рамках дзясятага юбілейнага сезона Беларускага тыдня моды, які прайшоў у канцы кастрычніка, адбыліся паказы дзіцячых калекцый. На працягу трох дзён юныя мадэлі дэманстравалі паўсядзённае, урачыстае і школьнае адзенне, створанае з улікам сусветных модных тэндэнцый вядучымі айчыннымі дызайнерамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі выходзілі на подыум у строях ад розных мадэльераў і гандлёвых фірмаў. Пры гэтым абутак, прадастаўлены партнёрам дзіцячых паказаў – прадпрыемствам «Сан Марка», якое ўваходзіць у холдынг «Беларуская гарбарна-абутковая кампанія «Марка», ідэальна падыходзіў для кожнай калекцыі. І гэта невыпадкова, бо «Сан Марка» спецыялізуецца на вытворчасці абутку для малышоў і падлеткаў.

Таксама сёлета ў рамках Беларускага тыдня моды быў рэалізаваны праект «Ад дзяцей да дзяцей», у рамках якога прайшоў дабрачынны збор сродкаў на будаўніцтва дзіцячага хоспіса. Упершыню ў вольным доступе прадаваліся білеты на раней зачыненыя для агульнага наведвання паказы. Сродкі, сабраныя падчас мерапрыемства, а гэта ні шмат, ні мала 20,5 млн рублёў, былі пералічаны ў падтрымку дзіцячай установы. Не застаўся ўбаку ад дабрачыннай дзейнасці і віцебскі вытворца. Кампанія «Сан Марка» падарыла дзецям з хоспіса больш за 160 пар абутку на агульную суму 46 млн рублёў.

Алена Пятрова, «Віцебскія весці».