Віцебскай міліцыі - 95 гадоў
15 жніўня на плошчы Перамогі абласнога цэнтра адбыўся гарнізонны інструктаж, прысвечаны святкаванню 95-годдзя з дня ўтварэння Віцебскай губернскай міліцыі. Тут жа працавала выстава міліцэйскай тэхнікі і ўзбраення розных гадоў. Дапоўнілі гістарычную карціну блюсціцелі парадку ў форменным абмундзіраванні мінулага стагоддзя.
Падчас урачыстага мерапрыемства адбыліся паказальныя выступленні з дэманстрацыяй прыёмаў самаабароны супрацоўнікаў палка ППСМ УУС Віцебскага аблвыканкама і міліцыянераў, можна было ўбачыць работу кінолагаў са службова-пошукавымі сабакамі.
Фота: БелТА