Віцебскай вобласці трэба будзе выбраць 350 дэлегатаў на чацвёрты Усебеларускі народны сход

19 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Парадак дня пасяджэння абласнога арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да чацвёртага Усебеларускага народнага сходу сфарміраваны. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкама Іосіф Бакевіч. "Згодна з указам №531 ад 13 кастрычніка для вобласці вызначана квота на ўдзел у сходзе ў колькасці 350 чалавек", - сказаў Іосіф Бакевіч. Іх выбары пройдуць на раённых сходах упаўнаважаных, якія ў сваю чаргу будуць абраны ў працоўных калектывах, грамадскіх аб'яднаннях, па месцы жыхарства грамадзян. Абласному аргкамітэту трэба будзе вызначыць колькасць дэлегатаў ад адміністрацыйных адзінак зыходзячы з колькасці пражываючых на тэрыторыях дарослых грамадзян. Дата пасяджэння абласнога аргкамітэта будзе прызначана ў бліжэйшы час. Як паведамлялася БЕЛТА раней, чацвёрты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 6-7 снежня. Сход склікаецца з мэтай рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне Усебеларускага народнага сходу выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006-2010 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. У сходзе прымуць удзел 2,5 тыс. чалавек.-0-