Віцебскай мытняй канфіскаваны заменнік сыру коштам 467 млн. руб.

Витебской таможней изъят заменитель сыра стоимостью 467 млн. руб.

У пункт мытнага афармлення «Орша - Белтаможсервіс» Віцебскай мытні прыбыў аўтамабіль «SCANIA», у якім згодна з прадастаўленымі дакументамі перамяшчаўся тавар «сырны прадукт». У выніку мытнага дагляду было прынята рашэнне аб прызначэнні мытнай экспертызы на прадмет адпаведнасці тавару заяўленым звесткам.

Згодна з заключэннем эксперта Установы адукацыі «Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў мытных органаў Рэспублікі Беларусь» ўвезены тавар не адпавядае сырному прадукту і з'яўляецца заменнікам сыру. Акрамя таго, згодна з інфармацыяй, атрыманай з Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, названы тавар падлягае дзяржаўнаму ветэрынарнаму кантролю і можа быць увезены на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з прадстаўленнем адпаведнага дазволу на ўвоз.

Перамяшчаемы тавар у колькасці 19,5 т і агульным коштам 467 млн. бел. руб. канфіскаваны як прадмет адміністрацыйнага правапарушэння.

Прэс-група Віцебскай мытні