Віцебскаму заводу трактарных запчастак для ўстойлівага развіцця трэба будзе падабраць ініцыятыўныя кіраўніцкія кадры
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскаму унітарнаму прадпрыемству "Віцебскі завод трактарных запасных частак" (ВЗТЗЧ) трэба будзе падабраць ініцыятыўныя кіраўнічыя кадры, здольныя забяспечыць устойлівае развіццё прадпрыемства, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.
На гэтым віцебскім заводзе адзначаны сур'ёзныя недахопы ў ідэалагічнай, выхаваўчай, інфармацыйна-прапагандысцкай рабоце, у кадравай службе. Яны былі выяўлены міжведамаснай камісіяй па выніках маніторынгу.
Гэтая тэма абмяркоўвалася на пашыраным пасяджэнні калегіі Міністэрства прамысловасці з удзелам кіраўніцтва Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і Адміністрацыі Першамайскага раёна г.Віцебска, кіраўнікоў структурных арганізацый. Адзначана, што на прадпрыемстве неналежным чынам выконваліся патрабаванні Дырэктывы №1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны".
Разгледзеўшы вынікі работы міжведамаснай камісіі, калегія адзначыла, што прычынай шматлікіх парушэнняў і недапрацовак стаў нізкі ўзровень арганізацыі работы кіраўніцтва і галоўных спецыялістаў завода, недастатковы кантроль за работай прадпрыемства з боку міністэрства, а таксама АА "Мінскі трактарны завод", у склад якога ўваходзіць ВЗТЗЧ.
Калегія намеціла шэраг канкрэтных мер, накіраваных на стабілізацыю фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства на бліжэйшы перыяд і перспектыву, прыцягненне і аказанне падтрымкі кваліфікаваным кадрам, у першую чаргу рабочым. Трэба будзе таксама падабраць ініцыятыўныя кіраўнічыя кадры, здольныя забяспечыць устойлівае развіццё прадпрыемства.-0-