Віцебскаму заапарку патрэбныя спонсары
Будаўніцтва аб'екта ідзе ўжо чацвёрты год. Але з-за недахопу фінансавання аб пераездзе жывёл казаць пакуль не даводзіцца. Як «Віцебскія весці» паведамлялі раней, з абласнога і гарадскога бюджэтаў сёлета выдзелена каля 9 млрд рублёў, амаль палова выдаткавана на разлік за ўжо выкананыя работы.
Інфармацыя аб тым, што на будаўніцтва новага гарадскога заапарка ў віцебскім мікрараёне Білева абвешчаны збор ахвяраванняў, размешчана на сайце КУП «Капітальнае будаўніцтва горада Віцебска».
Будаўніцтва аб'екта ідзе ўжо чацвёрты год. Але з-за недахопу фінансавання аб пераездзе жывёл казаць пакуль не даводзіцца. Як
«Віцебскія весці» паведамлялі раней, з абласнога і гарадскога бюджэтаў сёлета выдзелена каля 9 млрд рублёў, амаль палова выдаткавана на разлік за ўжо выкананыя работы. У 2014-м плануецца пракласці ўсе інжынерныя камунікацыі, пабудаваць некалькі адкрытых вальераў і сумесны ацяпляльны вальер для льва і мядзведзя. Верагодна, запрацуе ветэрынарны цэнтр. Вядуцца перамовы з магчымымі інвестарамі, больш чым на 650 млн рублёў аказалі дапамогу спонсары. Але для завяршэння аб'екта неабходна дадатковае фінансаванне – больш за 140 млрд рублёў.Рэквізіты для пералічэння грашовых сродкаў: КУП
«Капітальнае будаўніцтва горада Віцебска», УНП 300200572, 210015, Віцебск, вул. Шубіна, 5. Разліковы рахунак 3132410034017 у дырэкцыі ААТ «Белінвестбанк» па Віцебскай вобласці (Віцебск), код 739, тэлефоны: (8 0212) 47 1250, (8 0212) 47 9384, факс (8 0212) 47 9907.Заапарк павінен стаць важным аб'ектам інфраструктуры для вольнага часу і навуковай працы, цэнтрам прыцягнення для гараджан і турыстаў. Дапаможам увасобіць гэтыя планы ў жыццё разам!
Кацярына Князева, "Віцебскія весці"