Віцебскую вобласць з афіцыйным візітам наведаў Старшыня Праўлення Беларуска-польскай гандлёва-прамысловай Палаты Казімеж Здуноўскі
Адной з асноўных мэт візіту – падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловай палатай Варшавы і камунальным кансалтынгавым унітарным прадпрыемствам «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу».
Як паведаміў Казімеж Здуноўскі, гандлёва-прамысловая палата Варшавы займаецца арганізацыяй фінансавання інвестыцыйных праектаў альбо аказвае дапамогу ў пошуку партнёра. У Польшчы ў рамках Праграмы падтрымкі экспарту тавараў і паслуг прадстаўнікам бізнесу Банк народнай гаспадаркі выдае крэдыт для імпарцёра. Іншымі словамі, выдзяляюцца грашовыя сродкі для прадпрыемстваў, якія хочуць рэалізаваць бізнес-ідэю ў Польшчы альбо закупіць тавар з удзелам польскага пастаўшчыка.
Мэта прыезду ў Беларусь – знайсці цікавыя інвестыцыйныя прапановы для фінансавання альбо дапамагчы беларускім прадпрыемствам у пошуку генпадрадчыкаў у Польшчы.
24 кастрычніка паміж Беларуска-польскай гандлёва-прамысловай Палатай і камунальным кансалтынгавым прадпрыемствам «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу» было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве.
Дырэктар ККУП «Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу» Ірына Макаранка падкрэсліла, што дадзенае пагадненне дапаможа ажыццяўляць узаемадзеянне паміж краінамі ў выглядзе ўзаемнага прадастаўлення інфармацыйных рэсурсаў, кансультацый, аказання паслуг, накіраваных на абмен вопытам: гэта правядзенне круглых сталоў з прыцягненнем зацікаўленых асоб і арганізацый, удзел на выставачнх мерапрыемствах (інавацыйных, інвестыцыйных, энергазберагальных, будаўнічых, культурных, экалагічных і інш.), дзе ёсць магчымасць размяшчэння інфармацыі аб дзейнасці іншага боку.
Варта адзначыць, што дадзенае пагадненне спрыяе ўсталяванню новых сувязяў, якія дапамогуць унесці ўклад у забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краін.