Віцебскую абласную арганізацыю ГА «Беларускі саюз жанчын» узначаліла Алена Мартынава

Новага кіраўніка Віцебскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» выбралі сёння на справаздачна-выбарнай канферэнцыі ў аблвыканкаме. Адзінадушна дэлегаты прагаласавалі за кандыдатуру Алены Мартынавай, якая займала пасаду намесніка старшыні абласной арганізацыі БСЖ.

Алена Валер'еўна з'яўляецца галоўным урачом Віцебскага абласнога цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі, шмат гадоў актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці жаночага савета.

Галіна Пятроўна Жаланава, якая кіравала арганізацыяй на працягу 4 апошніх гадоў, якая стаяла ля вытокаў жаночага руху ў рэгіёне, застаецца ў праўленні.

Канферэнцыя прайшла ў фармаце відэаканферэнцсувязі, у ёй прыняло ўдзел каля 70 дэлегатаў.

"Віцебскія весці".