«Віцебскхлебпрам» будзе выпускаць галеты і хлеб для фітнес-харчавання
ААТ «Віцебскхлебпрам» рыхтуецца вывесці на рынак некалькі навінак, якія кардынальна адрозніваюцца па каларыйнасці – сытныя галеты і лёгкі хлеб так званай фітнес-лініі, а таксама наросціць магутнасці па вытворчасці экструзійных хлебцаў на Полацкім хлебазаводзе. Ва ўмовах узмацнення канкурэнцыі тэхнолагі прадпрыемства пастаянна працуюць над максімальна магчымым пашырэннем асартыменту з улікам спажывецкіх пераваг.
Па словах генеральнага дырэктара прадпрыемства Міхаіла Рога, для вытворчасці галет закупляецца спецыялізаваная лінія, і да канца года прадугледжваецца асвоіць выпуск гэтай навінкі. Дзякуючы высокім пажыўным уласцівасцям, галетноя печыва карыстаецца папулярнасцю ў армейскім і палявым харчаванні.
Таксама прадпрыемства рыхтуецца запусціць новую лінейку прадукцыі для здаровага харчавання, аснову якой складзе хлеб з натуральных збожжавых культур з нізкай каларыйнасцю, мінімальным утрыманнем цукру і розных дабавак. Гэтая тэма асабліва актуальная сёння, што пацвярджае дынаміка рэалізацыі хлебцаў «Полацкіх», якія лічацца дыетычным прадуктам.
Сем гадоў таму, асвоіўшы выпуск навінкі, прадпрыемства з цяжкасцю прабівалася з ёй на паліцы гандлёвых сетак, а сёння вытворчая лінія на Полацкім хлебазаводзе, разлічаная на 500 т прадукцыі ў год, цалкам загружана. Так што цяпер «Віцебскхлебпрам» набывае другую спецыялізаваную лінію, што дазволіць павялічыць гадавы аб'ём вытворчасці хлебцаў яшчэ на 800 т.
Сяргей Антонаў, «Віцебскія весці». Фота з адкрытых крыніц.