"Віцязь" прадставіў на бізнес-форуме ў Віцебску праект па вырабе тэлевізійнай тэхнікі
15 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. РУВП "Віцязь" шукае інвестара для стварэння сумеснай вытворчасці па распрацоўцы і вырабе тэлевізійнай тэхнікі на перспектыўнай электроннай элементнай базе. Інвестыцыйны праект віцебскага тэлезавода быў прэзентаваны сёння на бізнес-форуме "Інвестыцыйныя ініцыятывы Віцебскай вобласці", які праходзіць у Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах выканаючага абавязкі галоўнага інжынера прадпрыемства Уладзіміра Цупрыі, праект дазволіць атрымаць канкурэнтаздольную прадукцыю, якая будзе запатрабавана на сусветных рынках. Для яго рэалізацыі на тэлезаводзе маецца высокакваліфікаваны інжынерна-тэхнічны патэнцыял, вялікі вопыт распрацоўкі і вытворчасці тэлевізійнай тэхнікі, неабходная тэхнічная база (ліццёвае і зборачна-мантажнае абсталяванне), а таксама дзейнічае сучасная інфраструктура па распрацоўцы, вытворчасці, рэалізацыі і сэрвісным абслугоўванні вырабаў тэлевізійнай тэхнікі. Сметны кошт праекта складае 10 млн. еўра. Тэрмін акупнасці разлічаны на тры гады.
РУВП "Віцязь" мае намер таксама рэалізаваць яшчэ адзін зусім нечаканы інвестпраект. Ён звязаны з вытворчасцю мінеральнай вады і напояў. Як растлумачыў Уладзімір Цупрыі, прадпрыемства мае ўласныя свідравыя адтуліны арцiзiанскай і мінеральнай вады, хімічны склад якіх адпавядае лепшым узорам, што выпускаюцца ў Беларусі. Разам з тым для забеспячэння ўласных патрэб "Віцязя" патэнцыял гэтых крыніц выкарыстоўваецца менш, чым на палову. Кошт праекта ацэньваецца ў 4 млн. еўра, тэрміны акупнасці - каля 3 гадоў.-0-