Віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін аб рэформе АПК Віцебшчыны: выручка і зарплата ў створаных структурах вышэйшыя за агульнарэспубліканскія
Віцэ-прэм'ер Аляксандр Субоцін заявіў пра гэта журналістам па выніках дакладу Прэзідэнту.
– Указ адпрацаваў усяго паўгода. Нешта казаць яшчэ пра поспех ці пра правал, напэўна, заўчасна. Літаральна ў жніўні скончыліся ўсе юрыдычныя ўзгадненні: адтэрміноўкі, растэрміноўкі, зліццё прадпрыемстваў, далучэнне... І зараз гэта ўсё пачынае працаваць. Вядома ж, усё вельмі няпроста. Ёсць вельмі шмат праблем. Дзесьці не хапае сродкаў: трэба падтрымаць, падштурхнуць. Але ў цэлым, калі браць статыстычныя дадзеныя – паказчыкі выручкі, сярэдняга заробку, то паказчыкі ў гэтых створаных структурах вышэйшыя за агульнарэспубліканскія і агульнаабласныя, - адзначыў віцэ-прэм'ер.
Аляксандр Субоцін выказаў меркаванне, што калі гэты праект удасца рэалізаваць, то менавіта яго будуць тыражаваць і на іншыя вобласці.