«Вітбудтэхмаш» адзначаны за інавацыйную дзейнасць на рэспубліцы
Дырэктар прадпрыемства, якое выпускае ў першую чаргу пад'ёмна-транспартнае і спецыяльнае абсталяванне, Аляксандр Набярэжнеў лічыць, што поспех шмат у чым вызначаюць якасна падабраныя кадры. А калектыў тут не толькі прафесійны, але і малады: сярэдні ўзрост работнікаў каля 30 гадоў.
Карэспандэнты «ВВ» наведалі сучасны вытворчы цэх, а таксама сапраўдны мазгавы цэнтр – канструктарска-тэхналагічны аддзел, дзе, па словах яго начальніка Уладзіміра Екімава, адначасова ідзе распрацоўка розных напрамкаў: гідрабартаў, крана-маніпулятарных і шматфункцыянальных установак, пад'ёмнікаў і інш.
Наватарства – залог бесперапыннага развіцця вытворчасці на «Вітбудтэхмашы». Цяпер, напрыклад, аблвыканкамам выдзелены з інавацыйнага фонду сродкі для набыцця механізмаў зваркі металаканструкцый і труб, якія раней закуплялі за мяжой, а цяпер будуць вырабляць у Віцебску. Імпартазамяшчэнне павінна прывесці да зніжэння сабекошту прадукцыі.
Алесь Бынькоў. Фота Дзмітрыя ОСІПАВА. «Віцебскія весці».