Візіт Мікалая Шарснёва ў Глыбокае: вынікі вясновай сяўбы і падрыхтоўка да корманарыхтоўнай кампаніі
– У ходзе пленарнага пасяджэння і практычнай часткі семінара на палях сельскагаспадарчага філіяла «Прашкова» ААТ «Глыбоцкі аграсэрвіс» мы абазначылі асноўныя аспекты, ад якіх шмат у чым залежыць эфектыўнасць вытворчасці сельгаспрадукцыі, – адзначыў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарстнёў у гутарцы з журналістамі. – Віцебская вобласць – аграрны рэгіён, зямля – гэта аснова нашай эканомікі. Таму варта ўважлівей ставіцца да наяўных рэсурсаў у раслінаводстве, вырошчваць у першую чаргу той прадукт, які прыносіць максімальны даход.
Зямлі ў розных кутках Віцебшчыны значна адрозніваюцца адна ад адной. Памылковым было б сельгаспрадпрыемствы, напрыклад, Аршанскага, Талачынскага, Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага раёнаў, як кажуць, грабці пад адну грабяніцу. На адных палях лепш расце рапс або гарох, на іншых – лён, шматгадовыя і аднагадовыя травы.
– На гэта і варта рабіць акцэнт, каб мець эфектыўную эканоміку, навучыцца зарабляць на сельскай гаспадарцы, – падкрэсліў Мікалай Мікалаевіч. – Прыняцце пісьменных рашэнняў гарантуе не толькі атрыманне высокага прыбытку, але і магчымасць развіваць рэгіёны, уздымаць сяло на больш высокі ўзровень.
На нарадзе прысутнічалі старшыні райвыканкамаў, прадстаўнікі аблсельгаспрода, Віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты», кіраўнікі інтэграцыйных структур, якія ўваходзяць у яго склад, начальнікі райсельгаспродаў. Абмяркоўвалі шырокі пералік пытанняў, гаварылі пра тое, што дзякуючы выкарыстанню высокапрадукцыйнай тэхнікі з шыроказахватнымі камбінаванымі прычапнымі агрэгатамі культура земляробства на палях Віцебшчыны значна ўзрасла.
Аналізуючы вынікі вясновай сяўбы, Мікалай Шэрстнёў акцэнтаваў увагу прысутных на выкананні рашэння аблвыканкама па павелічэнні пасяўных плошчаў, арганізацыі зладжанай працы ў полі.
Паліва на правядзенне вясновых палявых работ гаспадаркі вобласці зрасходавалі значна менш, чым планавалі. Да слова, расход паліва на адзін гектар пасяўных плошчаў у сярэднім па інтэграцыйных структурах склаў каля 33 літраў, у той час як у асобных раёнах затрацілі ўдвая больш. Дадзены паказчык сведчыць аб недапрацоўках у арганізацыі вясновай сяўбы.
Флагманы сельгасработ
Старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Міхаіл Прыдыбайла, характарызуючы дзейнасць інтэграцыйных структур Віцебшчыны, назваў іх моцнай апорай аграрных раёнаў, якая дазваляе выконваць сельгасработы ў найкарацейшыя тэрміны.
– Няпростая задача: перайсці ад дырэктыўнага метаду кіравання да эканамічнага, – падкрэсліў Міхаіл Пятровіч. – Не да канца ў структурах адпрацаваны пытанні кантролю, праграмнага забеспячэння і некаторыя іншыя моманты. Вельмі важна, каб яны дзейнічалі згодна з рашэннем улады на месцах. Тады можна будзе гаварыць аб высокіх вытворчых паказчыках у жывёлагадоўлі і раслінаводстве.
Актуальнае пытанне – своечасовы падкос пашаў. Восем раёнаў вобласці прыступілі да дадзенай работы, іншыя неўзабаве рушаць іх прыкладам. Першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Уладзімір Машэра пералічыў асноўныя тэхналагічныя патрабаванні да вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, асобна спыніўся на пытаннях, якія тычацца пагалоўя КРС, вытворчых паказчыках малочнатаварных ферм, пабудаваных у рамках рэспубліканскай праграмы развіцця малочнай галіны.
– Другі год мы актыўна супрацоўнічаем з ліцэямі і каледжамі, даючы магчымасць навучэнцам атрымаць практычныя навыкі падчас палявых работ, рыхтуем высокакласных майстроў сваёй справы, – працягвае Мікалай Шарснёў. – Для гэтага былі зменены тэрміны правядзення практыкі, яна павялічылася да 5 месяцаў. Аднак з 500 хлопцаў, якія маюць неабходныя дакументы, самастойна на тэхніцы працавалі толькі 166. Ім трэба больш давяраць, удзяляць максімум увагі, ствараць камфортныя ўмовы.
Пры гэтым Мікалай Мікалаевіч падкрэсліў, што лепшая матывацыя для сельскіх працаўнікоў – высокая заработная плата. А гэта да таго ж імідж і рэгіёна, і канкрэтнага сельгаспрадпрыемства, і дадзенай прафесіі.
Улічыць усе нюансы
Міхаіл Прыдыбайла адзначыў, што ў правядзенні палявых работ не бывае дробязей, асабліва калі гэта датычыцца нарыхтоўкі сенажу ў стрэтч-плёнку.
– Важная не столькі колькасць, колькі якасць травяных кармоў, – падкрэсліў Міхаіл Пятровіч. – Каб стварыць паўтарагадовы запас, аграрыям Віцебшчыны неабходна нарыхтаваць больш за 1,1 млн тон кармавых адзінак, у тым ліку 130 тыс. т сена, больш за 2 млн т сенажу, 1,8 млн т сіласу, а таксама 315 тыс. т кармоў у палімерную ўпакоўку. На палях філіяла «Прашкова» мы агаварылі ўсе нюансы, якія тычацца закладкі кармоў, якія пры захоўванні не павінны страціць якасць. Больш за тое, мы прапануем увесці матэрыяльную адказнасць за некваліфікавана нарыхтаваныя кормы, арганізаваць строгую сістэму кантролю якасці. Характэрна, што ў параўнанні з мінулым годам корманарыхтоўку пачалі на тры тыдні раней.
Практычная част канферэнцыі праходзіла на полі сельгасфіліяла «Прашкова», дзе была прадстаўлена найноўшая кормаўборачная тэхніка, у тым ліку і касілка, зробленая Ціраспальскім агратэхсэрвісам. У гэтай гаспадарцы сёлета апрабуецца сучасная тэхналогія палоснай сяўбы азімай рапсу і азімага жыта на сенаж.
Участак плошчай 100 га падобны на стракатую мазаіку. Але гэтая найпрасцейшая тэхналогія, як запэўніваюць спецыялісты, дапамагае нарыхтаваць збалансаваны корм з неабходным утрыманнем пратэіну і цукру. Раней праведзеныя даследаванні паказалі, што ўвод у рацыён 5 кг такога корму даў прыбаўку 2 літры малака ў разліку на адну карову.