Візіт Патрыярха Кірыла ў Беларусь запланаваны на 25-28 верасня
6 ліпеня, Мінск /Уладзімір Васількоў - БЕЛТА/. Візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь запланаваны на 25-28 верасня бягучага года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік прэс-службы Беларускага экзархата Андрэй Петрашкевіч.
Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы мае намер наведаць Мінск, Полацк і Віцебск. У папярэдняй праграме візіту - сустрэчы з духавенствам і грамадскасцю Беларусі, азнаямленне з жыццём праваслаўных абшчын, а таксама здзяйсненне багаслужынняў. Наведваючы Полацкі Свята-Еўфрасіннеўскі манастыр, Патрыярх Кірыл у Крыжаўзвіжанскае свята мае намер здзейсніць чын узвіжання з выкарыстаннем нацыянальнай святыні Беларусі - крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
Акрамя таго, плануецца, што Найпачэснейшаму Уладыку паднясуць у дар дакладную копію знакамітага Слуцкага Евангелля. -0-