«Вялікая вясельніца» сабрала ў Расонах амаль 300 гасцей
Адметны рэгіянальны свята-конкурс «Вялікая вясельніца» праходзіць у Віцебскай вобласці раз на два гады. Сёлета яго ўдзельнікамі сталі прадстаўнікі 19 раёнаў Віцебскай вобласці, а таксама фальклорныя калектывы з Латвіі і Расіі.
Упершыню «Вялікую вясельніцу» правялі дзесяць гадоў таму ў Дубровне, праз некалькі гадоў вясельнае свята атрымала статус абласнога і пачало вандраваць па розных гарадах. Праграма агляду-конкурсу кожны год розная. У 2017-м ва Ушачах гэта была рэканструкцыя вяселля: хлопца з Глыбокага «жанілі» на дзяўчыне з Ушач. У Расонах даследчыкі беларускіх народных традыцый і звычаяў спаборнічалі ў трох конкурсных намінацыях.

Пачалі з прэзентацый абрадавых страў вясельнага стала – у конкурсе прынялі ўдзел 16 раёнаў Віцебшчыны. Чаго тут толькі не было! Алейны баран з Глыбокага, рагаты каравай з Дубровны, ягадная кулага з Бігасава, каравай на кляновых лістах. Верхнядзвінцы частавалі мясам, запячоным у жытнім хлебе. Прыгожага, як статуэтка, барану з цеста прывезлі пастаўскія кулінары. Прадстаўнікі Расон накрылі рыбны стол – ад банальнага смажанага мінтая да вэнджанага карпа і фаршыраванай шчупакі. Амаль на кожным стале былівінегрэт, халадзец, салёныя грыбы, бліны, квашаная капуста. І, што дзіўна, яечня: у многіх рэгіёнах гэту страву гатавалі спецыяльна для маладых і з'есці яе жаніх і нявеста павінны былі з адной талеркі.

Потым пачалі спяваць, бо якое вяселле без песні? Фальклорныя калектывы паказалі самыя яркія традыцыі сваіх мясцін. А завяршылася «Вялікая вясельніца» конкурсам-імправізацыяй «Без мяне мяне жанілі». За званне лепшай свацці змагаліся прадстаўнікі з Полацка, Ліёзна, Шаркаўшчыны, Дубровіна, Сянна і Шуміліна.
Арганізатарамі «Вялікай вясельніцы» выступілі Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і абласны аддзел культуры.Цэнтр народнай творчасці і Расонскі райвыканкам.