Уладзімір Андрэйчанка падтрымаў акцыю «Нашы дзеці»

Владимир Андрейченко поддержал акцию «Наши дети»
Кожны дзень у акцыі «Нашы дзеці» новыя адрасы. Сёння старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка віншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з Бегамльскай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. З навагоднімі падарункамі ён прыязджае сюды амаль 10 гадоў, з яго дапамогай ва ўстанове абсталявалі трэнажорную залу, абнавілі мэблю ў спальным корпусе, куплялі мультымедыйную ўстаноўку. На гэты раз калектыў атрымаў у падарунак сучасны камп'ютар.


Уладзімір Андрэйчанка акцэнтаваў увагу на тым, што няма чужых дзяцей, яны ўсе нашы:

— Акцыя «Нашы дзеці» дазваляе яшчэ раз звярнуць увагу на рабят, якія трапілі ў няпростую жыццёвую сітуацыю, і падкрэслівае значнасць кожнага дзіцяці. Я рады, што традыцыя навагодняга марафону дабра працягваецца, рады гэтым сустрэчам. Акцыя дае нам, дарослым, дадатковую магчымасць падарыць дзецям часцінку цяпла, зрабіць так, каб яны верылі ў дабро, у сваю будучыню і ў тое, што патрэбны сваёй краіне. Для гэтага ў Беларусі робіцца ўсё. 



У Бегамльскай школе-інтэрнаце выхоўваецца 106 дзяцей з асаблівасцямі развіцця ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Яны падрыхтавалі для гасцей прадстаўленне «Навагоднія прыгоды Лунціка». Падарункі рабятам уручылі прадстаўнікі многіх арганізацый раёна.

"СБ". Фота БЕЛТА.