Уладзімір Андрэйчанка прэзентаваў Бегамльскай школе ультрасучасную сенсарную сістэму

Владимир Андрейченко презентовал Бегомльской школе ультрасовременную сенсорную систему
Крапатліва і шчыра прайшоў Дзень ведаў у Бегамльскай сярэдняй школе Докшыцкага раёна. У ёй навучаецца 391 школьнік. Упершыню сёлета селі за парты 39 дзяцей. У урачыстасці прыняў удзел Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка.
   
У прывітальным слове да навучэнцаў Уладзімір Паўлавіч пажадаў дзецям хадзіць на заняткі з задавальненнем, з цікавасцю пазнаваць свет, каб знайсці сваё месца ў жыцці. Пры гэтым, звяртаючыся да выпускнікоў, нагадаў:

-- Як бы не склаўся лёс, не забывайце пра малую радзіму. Яна павінна быць утульнай, дагледжанай. І памятайце, што вас заўсёды тут чакаюць. Дзякуючы працавітасці і таленту настаўнікаў, моладзь сёння займае актыўную жыццёвую пазіцыю, дабіваецца поспехаў у розных сферах. За гэта хочацца выказаць удзячнасць работнікам адукацыі.
 


Ганаровы госць прыехаў не з пустымі рукамі. Спікер парламента прэзентаваў установе адукацыі сертыфікат на набыццё ультрасучаснай інтэрактыўнай сенсарнай сістэмы, адзначыўшы, што такой няма нават у сталічных школах. Таксама ўручыў кожнаму першакласніку падарунак ад Прэзідэнта – кнігу «Беларусь – наша Радзіма». 


Да віншаванняў далучыўся старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук, а таксама шчыра падзякаваў Уладзіміру Андрэйчанку за падтрымку, якую ён аказвае раёну. І падзяліўся добрай навіной. У наступным годзе Бегамль чакаюць вялікія пераўтварэнні. Гарадскі пасёлак уключаны ў план маштабнай праграмы па добраўпарадкаванні, якая прадугледжвае рамонты шматлікіх аб'ектаў сацыяльна-культурнай інфраструктуры населенага пункта. У падарунак ад райвыканкама школа атрымала новы ноўтбук.

З прыемнай місіяй прыехала на свята ў Бегамль старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Жаланава. Яна ўручыла каштоўныя падарункі дзецям сям'і Ковальчук, якая мае статус бежанцаў і зараз буі шчаслівае мірнае жыццё ў Докшыцкім раёне. Хлопцы сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу малюнкаў «Мечта детей беженцев».  



Падчас размовы з журналістамі Уладзімір Андрэйчанка распавёў пра важнасць развіцця адукацыі:

-- У любой дзяржаве, любым грамадстве місія адукацыі высокая. Ад узроўню інтэлектуальнага капіталу залежыць будучыня краіны. У нашай рэспубліцы гэтай сферы надаецца вялікая ўвага. У бюджэце кожнай вобласці больш за 30 працэнтаў сродкаў ідзе на адукацыю. І гэта апраўдана. Школы і ВНУ рыхтуюць запатрабаваных спецыялістаў, якія ўносяць істотны ўклад у развіццё краіны. Упэўнены, што будучыня за маладымі.