Уладзімір Андрэйчанка правёў прыём грамадзян і наведаў знакавыя сацыяльныя аб'екты ва Ушачах
Часны прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб ва Ушачах правёў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат ад Докшыцкай выбарчай акругі №22 Уладзімір Андрэйчанка. Ён таксама наведаў фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Юнацтва-Ушачы», азнаёміўся з ходам капітальнага рамонту з элементамі мадэрнізацыі цэнтральнай раённай бальніцы. Многія ўшачане ўжо паспелі заўважыць, як актыўна тут вядуцца работы.
На прыём звярнулася некалькі чалавек. Так, напрыклад, дачнік з вёскі Звонь, які не згодны з рашэннем суда аб спагнанні шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, атрымаў тлумачэнні наконт законнасці і абскарджавання рашэння ў вышэйстаячай інстанцыі.
Жыхара вёскі Шчарбенкі хвалюе нездавальняючы стан дарогі Арэхоўна-Шчарбенкі, у прыватнасці, зарастанне абочын дрэвава-хмызняковай расліннасцю. Пытанне ўзята на кантроль, работы па высечцы работнікамі ДРБУ-105 будуць выкананы да канца года.
А вось стараста вёскі Ваўчо Мікалай Леднік прыйшоў на прыём з падзякай:— Да вас звычайна звяртаюцца з пытаннямі і праблемамі, і я калісьці прыходзіў, а сёння мэта майго візіту – ад імя вяскоўцаў выказаць вялікую ўдзячнасць за тую працу, якую вы робіце. Мы зараз падключыліся да цэнтралізаванага водазабеспячэння, работы ў гэтым годзе былі праведзены вельмі аператыўна і якасна, жыхары вёскі задаволены.
Загадчык сектарам спорту і турызму райвыканкама Сяргей Ціханенка далажыў старшыні Палаты прадстаўнікоў аб рабоце фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Юнацтва-Ушачы», мерах, якія прымаюцца па прыцягненні патэнцыйных інвестараў для магчымага будаўніцтва інтэрната для спартсменаў побач з комплексам. Распавядаючы ж аб правядзенні на базе комплексу праграмы «Алімпійскі талент» (тэсціраванне па выяўленні спартыўна адораных дзяцей), Сяргей Іванавіч унёс прапановы па ўнясенні змяненняў у Кодэкс аб адукацыі. Уладзімір Паўлавіч даручыў пісьмова выкласці прапановы і накіраваць у Палату прадстаўнікоў для вывучэння.
Галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Анжаліка Міраненка падзякавала Уладзіміра Андрэйчанку за ўвагу да сферы аховы здароўянения раёна, выдзелены сродкі на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і далажыла аб іх выкарыстанні. Пандэмія ўнесла карэктывы, і ў першую чаргу набылі абсталяванне для больш якаснай дыягностыкі і аказання медыцынскай дапамогі пацыентам з коронавируснай інфекцыяй. Дааснасцілі аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі, клініка-дыягнастычную лабараторыю, набылі апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх з магчымасцю выкарыстання яго нават для нованароджаных, кіслародныя канцэнтратары і іншае абсталяванне. Плануецца яшчэ набыць дэфібрылятар для рэанімацыі, дадаць кіслародныя кропкі ў тэрапеўтычным аддзяленні, набыць рэзервовую кіслародную станцыю. У цяперашні час вядзецца капітальны рамонт з мадэрнізацыяй бальніцы і добраўпарадкаванне тэрыторыі.
Пасля прыёму Уладзімір Паўлавіч пабываў на аб'екце. Так, да канца года плануецца завяршыць работы па цеплаізаляцыі і рамонце будынка паліклінікі, часткова па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Як адзначыла галоўны ўрач ЦРБ, хацелася б прывесці ў больш прывабны стан не толькі тэрыторыю каля цэнтральнага ўваходу, а і ўсю астатнюю. Уладзімір Андрэйчанка падтрымлівае гэты пункт гледжання:— У бальніцу шмат укладзена, трэба ўжо ўсё прывесці ў парадак, каб не заставалася недаробак.
Падчас візіту ў ЦРБ кіраўнік дэпутацкага корпуса рэспублікі наведаў пацыентаў у хірургічным і тэрапеўтычным аддзяленнях, пацікавіўся іх здароўем і ўмовамі знаходжання ў стацыянары. Ацаніў таксама аднамесныя палаты, якія нядаўна абсталяваны ў гэтых аддзяленнях за сродкі Фонду міру спецыяльна для ветэранаў вайны і працы. Чатыры памяшканні практычна гатовыя для размяшчэння хворых.
Размову пасля праведзенага прыёму з журналістамі, старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што за апошні час шмат зроблена па розных напрамках дзякуючы сістэмнай працы, якая выбудавана ў краіне. У сувязі з гэтым памяншаецца і колькасць зваротаў. Раней людзі масава прыходзілі на прыём. Іх хвалявалі капітальны рамонт жылля, ацяпленне. Цяпер усе гэтыя пытанні зняты. Па капрамонце ўстаноўлены нарматывы, колькі адсоткаў у год трэба рамантаваць жылля. Заўважны вынікі выканання праграмы «Чыстая вада», і

яе рэалізацыя працягваецца, у сувязі з гэтым зваротаў таксама стала менш. Ёсць пытанні па мясцовых дарогах, але дзякуючы рашэнню, прынятаму Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь (за пяцігодку сем тысяч кіламетраў мясцовых дарог трэба адрамантаваць, асфальт пакласці), і гэтыя праблемы будуць вырашаны.
— Дзякуючы такой сістэмнай працы вастрыня праблем згладжваецца, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.