Уладзімір Андрэйчанка: у Аршанскім раёне па ўказе №506 праведзена вялікая праца
Па словах спікера парламента, на прадпрыемстве зроблены акцэнты на якаснай інавацыйнай прадукцыі, якая арыентавана на экспарт. "Перазагрузка Аршанскага раёна знаходзіцца на пастаянным кантролі Прэзідэнта, выдадзены ўказ №506. У рамках яго праведзена велізарная праца. Вядома, зроблена не ўсё, але пабудавана шмат аб'ектаў. Хутка ўвядуць у эксплуатацыю новы малочны камбінат, будуецца цэх мясакамбіната. Запушчаны шэраг малочна-таварных комплексаў. Тры заводы (Аршанскі інструментальны завод, ААТ "Завод ПАК", ААТ "Оршааграпраммаш"), якія на слыху, на іх таксама людзі забяспечаны працай і заработнай платай. Вырашаецца пытанне вытворчасці новай прадукцыі", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.
Уладзімір Андрэйчанка падчас наведвання прадпрыемства
На прадпрыемстве
Сёння на "Чырвоным баец" працуюць больш за 500 чалавек. У 2019 годзе завод вырабіў 340 станкоў. У студзені - маі 2020 года - 180 адзінак, або 141,7% да аналагічнага перыяду мінулага года. Рост экспарту ў далёкае замежжа за пяць месяцаў гэтага года склаў 145%. "Прадукцыя гэтага завода ідзе ў 110 дзяржаў. Няшмат прыкладаў можна прывесці з іншых краін, дзе захавалася станкабудаванне, у тым ліку не ва ўсіх нашых рэгіёнах. Але ў Аршанскім раёне захавалі, перш за ўсё дзякуючы людзям. Ёсць старыя кадры, якія падрыхтавалі маладых кваліфікаваных спецыялістаў", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.
Аршанскі станкабудаўнічы завод "Чырвоны баец"
У размове з супрацоўнікамі "Чырвонага байца" Уладзімір Андрэйчанка распавёў аб развіцці Оршы і раёна, прамысловай вытворчасці і важнасці захавання калектываў буйных заводаў. У раёне ў студзені - маі паказчык прамвытворчасці склаў 115% да аналагічнага перыяду мінулага года. Дзяржава дапамагае прадпрыемствам, малому і сярэдняму бізнесу і будзе працягваць гэта рабіць, дадаў спікер.
Андрэй Шчарбіцкі, фота Аляксандра Хітрова, БЕЛТА.