Уладзімір Андрэйчанка: Віцебская вобласць годна вытрымала экзамен ва ўборачнай кампаніі
ФОТАФАКТ: АБЛАСНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ПРАЦАЎНІКОЎ СЯЛА "ДАЖЫНКІ-2022" ПРАЙШОЎ У ГЛЫБОКІМ
"Хачу сказаць, што ў прынцыпе ні ў адзін год лёгкага хлеба не бывае. Уборачная кампанія - гэта сур'ёзны экзамен для аграрыяў, асабліва для паўночнага рэгіёна нашай рэспублікі. Гэта рэальная ацэнка працы кіраўнікоў, спецыялістаў, калектываў аграрнай сферы на прафесійную прыдатнасць. І Віцебская вобласць вытрымала гэты экзамен годна, сабраўшы больш за 1 млн тон збожжа. Гэты паказчык лічыўся годным нават у часы Савецкага Саюза, калі было ў дастатку мінеральных угнаенняў, сродкаў абароны. Цяпер дзякуючы перш за ўсё той увазе, якую надае Прэзідэнт Беларусі сельскай гаспадарцы, новай тэхніцы, якая вырабляецца ў нашай рэспубліцы, дасягнуты такі вынік. Гэта важна ва ўмовах, калі многія краіны ўжо сёння турбуюцца аб недахопе харчавання. Наша краіна сама сябе забяспечыла харчаваннем, а гэта аснова і базавы паказчык, ад якога залежыць развіццё жывёлагадоўлі", - падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка.