Уладзімір Пянін павіншаваў біскупа Віцебскай епархіі Алега Буткевіча з каталіцкім Вялікаднем
– Вялікдзень – гэта ўрачыстасць, якая напаўняе нашы душы асаблівай радасцю, – падкрэсліў Уладзімір Пятровіч. – Ён аб’ядноўвае нас усіх на ідэалах гуманізму, любові да бліжняга. Дзяржава і царква маюць шмат агульных мэт. І адна з іх – маральнае выхаванне грамадства. Тыя ідэалы, якія прапісаны ў Евангеллі тысячагоддзі таму, актуальныя і сёння. Служэнне Богу – гэта бескарыслівая любоў, самаадданая праца, у імя падтрымання міру. Ад усёй душы віншую вас са святам, жадаю міру, дабра і дабрабыту.
Біскуп Алег Буткевіч, падзякаваўшы за віншаванні, адзначыў, што Вялікдзень – адно з галоўных свят усіх хрысціян.
– Уваскрэсенне Гасподняе знаходзіць водгук у сэрцы кожнага верніка, – сказаў ён. – Радасцю хочацца дзяліцца з усімі. Мы молімся аб дабраславенні і дапамозе для ўсіх, хто мае патрэбу. Хочацца павіншаваць не толькі каталікоў, але і ўсіх хрысціян са святам і пажадаць, каб у гэтыя святыя дні мы былі адзінымі.