Уладзімір Пянін прызнаў тлумачальную працу па мерах бяспекі дзяцей у гэтай галіне надзвычай недастатковай
– Бацькам трэба гаварыць пра такія канкрэтныя выпадкі і пра тое, як часам халатнасць дарослых прыводзіць да трагічнага фіналу, – падкрэсліў Уладзімір Пятровіч. – Наперадзе яшчэ два месяцы лета, час канікул і адпачынкаў. Таму разам з тлумачальнай працай з асаблівай адказнасцю неабходна падысці да арганізацыі адпачынку, карыснай занятасці дзяцей.
Таксама намеснік кіраўніка вобласці даў крытычную ацэнку службовым асобам і адказным службам у працы з сем'ямі, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. За мінулы год у рэгіёне 700 непаўналетніх былі вынятыя з сем'яў і змешчаны ў прытулкі. Паменшыць гэтую лічбу часам не дазваляюць выканаўчая дысцыпліна адказных асоб, нежаданне глыбока ўнікаць у праблемы сем'яў і прымаць неабходныя меры ў межах прававога поля.
У прыватнасці, на сумесным пасяджэнні разгледжана праца па рэалізацыі Дэкрэта №18 у Наваполацку і Сенненскім раёне. Маніторынг дзейнасці адказных дзяржаўных органаў, даручаны распараджэннем урада аблвыканкамам, выявіў шэраг праблем, якія перашкаджаюць належным чынам абараняць інтарэсы і правы дзяцей.
Паводле ацэнкі намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх аблвыканкама Тамары Аляхновіч, у Наваполацку створаны ўсе ўмовы для належнага выканання гэтай працы, аднак стаўленне саміх выканаўцаў часам пакідае жадаць лепшага. Пры гэтым за ўвесь час дзеяння дэкрэта ў горадзе адзначаецца высокі працэнт пакрыцця грашовых сродкаў абавязанымі асобамі за знаходжанне іх дзяцей на дзяржабеспечанні, менш чым за паўгода гэты паказчык склаў 75%.
У сваю чаргу, Сянненшчына, наадварот, адрозніваецца адным з нізкіх паказчыкаў пакрыцця сродкаў дзяржаве несумленнымі бацькамі: на 1 чэрвеня ён склаў 57%. У сувязі з гэтым перад раёнам пастаўлены задачы пераатэставаць абавязаных асоб, арганізаваць адпрацоўку прагулаў, пошук дадатковых аб'ёмаў працы, што ў выніку можа паўплываць на працэнт пакрыцця.
Але самая недаравальная памылка ў дзейнасці па абароне правоў дзяцей, на якой члены пасяджэння зрабілі акцэнт, – фармалізм, паколькі часам ён ставіць пад пагрозу дзіцячае жыццё. Так, у адной з наваполацкіх школ зацягванне працэсу па прысваенні статусу сацыяльна небяспечнага становішча (СНС) ледзь не абярнулася трагедыяй. Установа адукацыі, маючы факты бадзяжніцтва дзяўчынкі, яе правапарушальныя паводзіны, поўнае ўхіленне маці ад выканання бацькоўскіх абавязкаў (школьніца знаходзілася на забеспячэнні бабулі), не звярнула належнай увагі на сям'ю. У выніку несвоечасовае прыняцце мер прывяло да спробы суіцыду падлетка.
У той жа час у некаторых сем'ях, узятых на кантроль, не заўсёды ўдаецца надоўга замацаваць дасягнуты агульнымі намаганнямі станоўчы вынік. Неабгрунтаванае спыненне працы з неспрыяльнымі бацькамі прыводзіць да неаднаразовага прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў СНС. Напрыклад, у Сянненскім раёне такая гісторыя паўтарылася на працягу года ў дачыненні да 15 непаўналетніх.
У шэрагу выпадкаў адсутнічае ўзаемадзеянне зацікаўленых службаў. Хоць у цэлым па вобласці рэгламент міжведамаснага ўзаемадзеяння па выяўленні сямейнага неблагопалучча дае свой станоўчы вынік. Як паведаміла Тамара Алехновіч, за 5 месяцаў атрымана больш за 2 тыс. сігналаў аб неблагопалуччы з розных службаў. Каля 30 – 40% паступіўшай інфармацыі датычылася сем'яў, дзе дзеці ўжо знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
– Аднак і гэта дае штуршок таму, каб мы маглі яшчэ раз прааналізаваць сітуацыю ў сям'і, скарэктаваць дзеянні, а магчыма, і працягнуць тэрмін знаходжання дзяцей у СНС або разгледзець неабходнасць прызнання непаўналетніх, якія маюць патрэбу ў дзярж. абароне, – лічыць Тамара Вітальеўна.
Наталля Рыжкова, "Віцебскія весці". Фота з адкрытых крыніц.