Уладзімір Перцаў сустрэўся з актывам Гарадоцкага раёна
Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў сустрэўся з актывам Гарадоцкага раёна. Сустрэча прайшла на базе Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа.
Уладзімір Барысавіч закрануў пытанне ўдзелу ў фарміраванні грамадскай думкі сучасных сродкаў масавай інфармацыі. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што галоўны аргумент афіцыйных СМІ – факты і праўдзівае адлюстраванне інфармацыі.
- Інфармацыі з'яўляецца шмат, трэба ўмець яе правільна адабраць. Таму мы і нацэліваем раённыя газеты на тое, каб яны працавалі ў тым інфармацыйным полі, якое цікава іх аўдыторыі, - зрабіў акцэнт міністр інфармацыі.
Калі ёсць праблемная тэма, адзначыў Уладзімір Пярцоў, трэба з ёй працаваць. Калі ўтвараецца інфармацыйны вакуум, то яго запоўняць тыя, хто зацікаўлены ў скажэнні даных і раскачванні сітуацыі.