Уладзімір Церанцьеў: "Беларусь павінна быць эканамічна магутнай, палітычна адзінай, для чаго ўсім нам неабходна нястомна працаваць, ствараць"
Вобразным чынам кажучы, гэты пасыл ад кожнага з нас пачуў кіраўнік дзяржавы і аб'явіў 2023-ы Годам міру і стварэння. Так што гэта цалкам лагічна — усе нашы думкі сёння аб урачыстасці міру і згоды. Але пры гэтым не варта забываць, як пастаянна нагадвае і Прэзідэнт Беларусі, аб вядомай рымскай максіме наконт таго, што неабходна рабіць, калі хочаш міру… Менавіта таму ў кантэксце міралюбнай палітыкі нашай дзяржавы мы гаворым і аб стварэнні: краіна павінна быць эканамічна магутнай, палітычна адзінай, для чаго ўсім нам неабходна нястомна працаваць, ствараць.
І яшчэ дазволю асабісты аспект. Я не з'яўляюся гарачым заўзятарам, але ў апошні час кожную раніцу чакаю хакейных навін з-за акіяна: як згуляў «Вашынгтон Кэпіталз», забіў ці Аляксандр Авечкін і колькі шайб яму засталося закінуць каб стаць лепшым снайперам у гісторыі НХЛ. Прыклад гэтага вялікага спартсмена вельмі паказальны. Нягледзячы ні на што Аляксандр не змяняе свае палітычныя погляды. Хоць некаторым за акіянам гэта не падабаецца, да яго вымушаны прыслухоўвацца і прымаць яго такім які ён ёсць. Таму што ён наймацнейшы. І яго паважаюць.
Так і ў нашым выпадку. Трэба ствараць моцную дзяржаву, важна будаваць магутную Беларусь з моцнай эканомікай і адзіным грамадствам, высокай якасцю жыцця, інакш з табой не будуць лічыцца. Таму мір і стварэнне – паняцці ўзаемадапаўняльныя.
"Віцебскія весці", фота СБ