Уладзімір Церанцьеў: «Дата святкавання Дня народнага адзінства выбрана справядліва і апраўдана»

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў:

На VI Усебеларускім народным сходзе прапанавалі заснаваць Дзень народнага адзінства і абмяркоўвалі дзве даты: 17 верасня і 14 лістапада. Адразу ж разгарнулася і галасаванне, большасць выказалася якраз за 17 верасня.

Дата, на мой погляд, выбрана справядліва і апраўдана. Яна сапраўды сімвалічная – у выніку Вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, у адну нацыю ўз'ядналіся ўсходнія і заходнія беларусы.

Мне імпануе сімвалічны прыклад у Глыбокім, дзе на плошчы 17 верасня з аднаго боку стаіць касцёл, з другога – праваслаўная царква, а плошча іх аб'ядноўвае.

Гэта новае дзяржаўнае свята павінна нагадваць нам, хто мы і адкуль, усяляць гонар за наш народ, які праз усе выпрабаванні і цяжкія ваенныя гады пранёс усведамленне таго, што беларусы – адзіны народ!

"Віцебскія весці".