Уладзімір Церанцьеў павіншаваў аграрыяў Талачынскага раёна з прафесійным святам
Заслужаныя ўзнагароды атрымалі больш за сто працаўнікоў Талачыншчыны. Сёлета земляробы раёна ўвайшлі ў тройку лепшых па намалоце збожжа і зборы алейнасеменных культур рапсу. Закладзена добрая база і пад будучы ўраджай – завершаны пасеў азімых, машынна-трактарны парк гаспадарак папоўніўся новай тэхнікай. Павялічыліся аб'ёмы прадукцыі жывёлаводы.
66 тысяч тон збожжа, сабраныя хлебаробамі Талачыншчыны сёлета, упэўнены, не мяжа. Цалкам пад сілу намалот у 100 тысяч тон і больш.
— Харчовая бяспека — аснова з асноў нацыянальнай бяспекі дзяржавы. Акрамя таго, сельскагаспадарчая галіна выходзіць на лідзіруючыя пазіцыі ў структуры экспарту, пастаўляючы сваю прадукцыю на рынкі краін блізкага і далёкага замежжа. І гэта не выпадкова, паколькі беларускія прадукты з'яўляюцца якаснымі, смачнымі і карыснымі. Нам сапраўды ёсць чым ганарыцца, але за ўсім гэтым стаіць перш за ўсё штодзённая тытанічная праца, — адзначыў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў.