Уладзімір Церанцьеў прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы ў Лёзненскім раёне

Дэмакратызацыя правоў і замацаванне сацыяльных гарантый – асноўныя аспекты праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Такі думку выказаў старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў падчас працы дыялогавай пляцоўкі ў Лёзненскім раёне.

Дыялогавая пляцоўка прайшла ў Доме культуры аграгарадка Добрамыслі, у абмеркаванні новага праекта Канстытуцыі прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Марына Новіцкая, кіраўніцтва раёна, дэпутаты, члены працоўных калектываў і жыхары аграгарадка, старэйшыны вёсак Лёзненскага раёна.

– Канстытуцыя – Асноўны закон нашай краіны, абмеркаванне якога і наступнае ўнясенне ў яго паправак і змяненняў – гэта наша будучыня і будучыня нашых дзяцей, – адзначыў у пачатку дыялогу Уладзімір Уладзіміравіч. – Усяго ў Канстытуцыі змяненні і дапаўненні закрануць 80 артыкулаў, 11 будзе дададзена і толькі 2 артыкулы будуць выключаны. Канстытуцыя будзе складацца са 156 артыкулаў і захавае ў сабе ўсё самае лепшае з той, што была прынята ў сакавіку 1994 года.

Асабліва падрабязна старшыня абласнога Савета дэпутатаў спыніўся на пытанні захавання тых сацыяльных гарантый, якія дае грамадзянам дзяржава, у прыватнасці, гэта традыцыйныя сямейныя каштоўнасці, падтрымка і развіццё моладзі і многае іншае. Уладзімір Уладзіміравіч прыводзіў у прыклад гістарычныя факты і прыклады развіцця сітуацый у краін-суседзяў, якія даказвалі слухачам неабходнасць замацавання на заканадаўчым узроўні традыцый і асноватворных каштоўнасцей беларускага народа.

Асаблівая ўвага была нададзена і новаму органу ўлады – Усебеларускаму народнаму сходу (УНС). Яго асноўныя функцыі маюць глыбокія карані, якія вядуць нас да славянскага веча. Бо дэмакратыя – гэта магчымасць прыняцця важных рашэнняў на УНС, дзе голас Прэзідэнта будзе роўны голасу простага служачага або рабочага.

Жыхары Добрамыслі актыўна задавалі пытанні наконт новага праекта Канстытуцыі, напрыклад, цікавіліся магчымасцю вылучаць кандыдатаў у дэпутаты – лідараў грамадскіх аб'яднанняў, таксама былі закрануты пытанні, якія тычацца жыцця ў аграгарадку – рамонту дарог і прадастаўлення жылля.

– Наша асноўная задача – данесці да кожнага чалавека, што праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – гэта наша агульнае рашэнне, што дзяржаве важна ўдзел і голас кожнага грамадзяніна ў маючым адбыцца рэферэндуме, – адзначыў Уладзімір Уладзіміравіч. – У Лёзненскім раёне працуюць прафесіяналы сваёй справы, якія сапраўды любяць сваю працу і людзей. Бо тое, як кіраўнікі і старэйшыны даносяць інфармацыю да жыхароў вёсак і сваіх супрацоўнікаў – з'яўляецца прыкладам якаснай працы.

Дарэчы, у гэты дзень абмеркаванне новага праекта Канстытуцыі прайшло і ў іншых вёсках і прадпрыемствах Лёзненскага раёна. Так, дыялог з жыхарамі вёскі Альховік правяла старэйшына населенага пункта – Дзіна Барыкіна, у Адаменках з яго жыхарамі пагутарыла старэйшына аграгарадка Валянціна Замастоцкая. Самае апошняе абмеркаванне новага праекта Канстытуцыі ў гэты дзень прайшло ў Добрамыслінскім участку ЖКГ, дзе дыялог з работнікамі ўчастка правёў яго начальнік Мікалай Пчолкін і старэйшына аграгарадка Добрамыслі – Галіна Маршалава.

"Віцебскія весці"