Уладзімір Церанцьеў прыняў удзел ва ўроку памяці ў гімназіі №1 імя Ж. Алфёрава Віцебска

Урок памяці з удзелам старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева прайшоў у гімназіі №1 імя Ж. Алфёрава Віцебска.

– На тэрыторыі Віцебскай вобласці пражываюць каля 120 ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. І з кожным годам іх становіцца ўсё менш, – адзначыў Уладзімір Цярэнцьеў. – Сёння ў кожнага з нас ёсць магчымасць праз працу архіваў даведацца пра той баявы шлях, які прайшлі нашы прабабулі і прадзеды, сфарміраваць разуменне ролі і значнасці подзвігу нашых продкаў, якія цаной уласнага жыцця выкавалі Перамогу.

Для сабраных у класе дзесяцікласнікаў тэма памяці аказалася блізкай: установа, у якой яны вучацца, носіць імя Героя Савецкага Саюза генерал-маёра Льва Даватара. Так, дзесяцікласніца Паліна Сінякова расказала пра віртуальную старонку праекта «Вуліца нашага горада», якая прысвечана героям Вялікай Айчыннай вайны.

– Я ўзялася за гэты праект, каб як мага больш гімназістаў даведаліся пра подзвігі тых, хто набліжаў Перамогу і ў гонар якіх названы вуліцы Віцебска, – адзначыла Паліна.

Навучэніца гімназіі Кіра Саксонава падкрэсліла, што кожны грамадзянін нашай краіны, і падлеткі ў першую чаргу, павінен памятаць герояў вайны.

– Для мяне падобныя сустрэчы маюць асаблівае значэнне і важнасць. І ў маёй сям'і ёсць сваякі, якія ваявалі і прайшлі вайну. Так, родны брат маёй прабабулі Міхаіл Вербіцкі цаной уласнага жыцця выратаваў людзей падчас пажару ў невялікім горадзе Прыморск на беразе Рыжскага заліва. І сёння адна з галоўных школ носіць яго імя, – падзялілася Кіра.

"Віцебскія весці", фота "Віцьбічы"