Уладзімір Церанцьеў правёў адкрыты ўрок для школьнікаў Віцебска

Кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны правёў адкрыты ўрок «Гэта наша краіна, гэта наша гісторыя» для актыву старшакласнікаў Першамайскага раёна Віцебска.

Урок з дэпутатам – гэта новы праект, які рэалізуецца адміністрацыяй Першамайскага раёна і аддзелам па адукацыі з удзелам абласнога і раённага Саветаў дэпутатаў. Плануецца, што народныя абраннікі правядуць шэраг сустрэч-дыялогаў са старшакласнікамі, на якіх раскажуць пра гісторыю нашай краіны, пагаваряць пра сённяшні дзень.

Уладзімір Церанцьеў гаварыў з навучэнцамі пра багатую шматвяковую гісторыю Беларусі, пра тое, што яна заўсёды была прасякнута духам талерантнасці да людзей розных нацыянальнасцей і веравызнанняў.

– Па дзіцячых тварах, вачах было відаць, што іх зацікавіў такі фармат зносін, – адзначыў кіраўнік дэпутацкага корпуса. – Важна, калі гісторыю краіны падаюць усебакова, у яе разнастайнасці, дзесьці не даюць ацэнку падзеям. Гэта нагода паразважаць самім рабятам над тымі ці іншымі гістарычнымі фактамі. Школьнікі спрабуюць рабіць высновы і на аснове асобных падзей прыходзяць да правільнага рашэння. Мы часам думаем, што нашы дзеці нешта не разумеюць, што яны маленькія, насамрэч яны глыбока адукаваныя, менавіта ім у будучыні будаваць лёс нашай краіны, таму яны павінны ведаць і паважаць яе гісторыю.

"Віцебскія весці"